Беларусь традыцыйна дазволіла «бязвіз» замежнікам, якія прыязджаюць на «Славянскі Базар у Віцебску».

З 4 па 24 ліпеня для грамадзян з 73 краін, якія едуць на Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» праз міжнародныя пункты пропуску, будзе дзейнічаць бязвізавы парадак уезду ў Беларусь.

Пагранічны камітэт Беларусі звяртае ўвагу, што для бязвізавага ўезду на фестываль неабходна наяўнасць сапраўднага дакумента для выезду за мяжу, арыгінальных (або надрукаваных электронных) білетаў на мерапрыемствы фестывалю ў Летнім амфітэатры або ў канцэртнай зале «ВІЦЕБСК», альбо наяўнасць афіцыйнага запрашэння ад @gck.vitebsk або Міністэрства культуры.

Па адным білеце (арыгінальным або электронным) дазволены аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней даты правядзення мерапрыемства, пазначанага ў гэтым білеце.

Таксама ў гэтым выпадку замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства вызваляюцца ад дзяржпошліны за рэгістрацыю часовага знаходжання.