Белкіёск - электронны рэсурс, які аб'ядноўвае газеты і часопісы Рэспублікі Беларусь у лічбавым выглядзе
У апошні час значна ўзрасла запатрабаванасць газет і часопісаў менавіта ў электронным выглядзе. Выданні ў электронным выглядзе з'яўляюцца эфектыўнай дадатковай магчымасцю для людзей, якія абмяжоўваюць знешнія кантакты і адмаўляюцца ад падпіскі на прэсу ў папяровым выглядзе.
Выкарыстанне дадзенага фармату выданняў адпавядае рэкамендацыям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі (COVID-19) у частцы ўкаранення пераважна электроннага ўзаемадзеяння (п.п.2.1.4).
На сэрвісе Белкіёск прадстаўлены цэнтральныя, абласныя, раённыя, а таксама ведамасныя і тэматычныя выданні.
Усе газеты і часопісы сэрвісу можна атрымліваць і чытаць у тэлефоне і на камп'ютары ва ўніверсальным PDF-фармаце. Даступныя як свежыя, так і архіўныя нумары.
Электронны рэсурс, які аб'ядноўвае газеты і часопісы Рэспублікі Беларусь у лічбавым выглядзе - Белкіёск (https://belkiosk.by/).