«Белай Русі» — 15 гадоў! Лічбы і факты пра найбуйнейшую грамадскую арганізацыю краіны

17 лістапада 2007 года адбылося першае ў гісторыі пасяджэнне ўстаноўчага з'езда грамадскай арганізацыі «Белая Русь», на якім былі разгледжаны пытанні стварэння аб'яднання ў маштабе рэспублікі і зацверджаны статут. У той дзень 470 дэлегатаў — прадстаўнікоў рэгіёнаў і сталіцы — выбралі старшыню РГА «Белая Русь» і рэспубліканскі савет, куды ўвайшлі 85 чалавек. Сёння ў шэрагах аб'яднання ўжо больш за 200 тысяч чалавек!

Активісты «Белай Русі» лёгка пазнавальныя, і не толькі па наяўнасці фірменнага значка. Ім заўсёды «не ўсё роўна», яны гатовыя з гонарам адстойваць інтарэсы сваёй краіны і свой сцяг, няхай гэта будзе акцыя каля польскай амбасады ці каментары ў інтэрнэце.