Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных (БМГАП)
Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных створана ў кастрычніку 2001 года па ініцыятыве клубаў юных ратавальнікаў-пажарных. Сёння БМГАП адна з найбуйнейшых арганізацый Беларусі, якая дзейнічае ва ўсіх яе рэгіёнах.
Дзейнасць БМГАП накіравана на грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі, навучанне асновам бяспекі жыццядзейнасці, развіццё творчых здольнасцей падрастаючага пакалення, папулярызацыю і навучанне прафесіі ратавальніка-пажарнага; развіццё пажарна-выратавальнага спорту, дабрачыннасць.
Для рэалізацыі гэтых мэт БМГАП сумесна з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях і Міністэрствам адукацыі арганізуе шэраг мерапрыемстваў. Некаторыя з іх з'яўляюцца традыцыйнымі і праводзяцца штогод.
На працягу года членамі БМГАП праводзяцца дні бяспекі, разнастайныя конкурсы і віктарыны па пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці, намётавыя гарадок, змены ў аздараўленчых лагерах і іншыя мерапрыемствы, на якіх вывучаюцца пытанні бяспекі жыццядзейнасці і адпрацоўваюцца навыкі бяспечных паводзін і правільных дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Праводзяцца дабрачынныя акцыі, якія развіваюць у дзецях пачуццё спачування і ўзаемадапамогі.
З 2004 года Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных выпускае дзіцяча-юнацкі часопіс «Юны ратавальнік» – пазнавальнае і вучэбна-метадычнае выданне, якое спрыяе выхаванню моладзі і навучанню дзяцей і падлеткаў асновам бяспечнай жыццядзейнасці. З 2008 года БМГАП з'яўляецца адным з заснавальнікаў Міжнароднай асацыяцыі маладзёжных грамадскіх арганізацый пажарных-ратавальнікаў, створанай з мэтай садзейнічання супрацоўніцтву моладзі розных дзяржаў у сферы бяспекі жыццядзейнасці.
Структурныя падраздзяленні Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных ёсць у кожным населеным пункце Беларусі.