Беларускі Чырвоны Крыж абвяшчае збор, накіраваны на дапамогу пацярпелым у выніку землятрусаў у Турцыі і Сірыі
Беларускі Чырвоны Крыж выказвае найглыбейшыя спачуванні сем'ям, пацярпелым у выніку землетрасенняў. Колькасць загінулых штодня няўхільна расце. Пад заваламі ўсё яшчэ застаюцца людзі. Сітуацыя ўскладняецца суровымі зімовымі ўмовамі.
Сотні валанцёраў і супрацоўнікаў Турэцкага Чырвонага Паўмесяца і Сірыйскага Арабскага Чырвонага Паўмесяца прыйшлі на дапамогу пацярпелым. Яны аказваюць першую дапамогу і псіхасацыяльную падтрымку, удзельнічаюць у выратаванні людзей з-пад завалаў, прадастаўляюць гарачае харчаванне, раздаюць коўдры, прымаюць пацярпелых у абагрэтых намётах, забяспечваюць запасы крыві. Невядома, колькі часу спатрэбіцца для таго, каб разабраць усе наступствы жудаснай катастрофы.
«У наступныя тыдні і месяцы пасля разбурэнняў вельмі важна ўзмацніць падтрымку. Аб'яднаўшы намаганні, мы можам дапамагчы выратаваць жыцці, аднавіць інфраструктуру гарадоў, вярнуць людзям іх дамы і звыклы лад жыцця, страчаныя ў выніку маштабных разбурэнняў, выкліканых магутным землетрасеннем у краіне», кажа Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
Беларускі Чырвоны Крыж аб'яўляе збор, накіраваны на аказанне дапамогі пацярпелым людзям. Далучайцеся да нас, дапамагайце з намі! Ваша ахвяраванне можа выратаваць жыццё!
Ахвяраванне можна зрабіць праз сістэму АРІП:
• Выбраць у дрэве АРІП пункт «Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні»
• Выбраць пункт «Дапамога дзецям, дарослым»
• Выбраць пункт «Беларускі Чырвоны Крыж»
• Выбраць пункт «Сакратарыят Чырвонага Крыжа»
• Выбраць пункт «Дабрачынны унёсак»
• Увесці нумар дабрачыннай акцыі Т2023
• Увесці даныя і суму плацяжу
• Праверыць карэктнасць інфармацыі і здзейсніць плацеж
Па пытаннях, што ўзнікаюць, вы можаце
звярнуцца ў прэс-службу
Беларускага Чырвонага Крыжа
па нумары +375 29 17 12 201
pr@redcross.by