«Белтэлекам» інфармуе аб правядзенні планава-прафілактычных работ
Міжнародны вузел электрасувязі №5 філіяла «Міжгародная сувязь» РУП «Белтэлекам» інфармуе аб правядзенні планава-прафілактычных работ на АРТПС Ушачы 20 верасня 2022 года з 09.15 да 16.00.
У сувязі з гэтым на тэрыторыі Ушацкага, Полацкага, Лепельскага, Докшыцкага, Глыбокскага, Бешанковіцкага, Шумілінскага, Мёрскага, Чашніцкага, Шаркаўшчынскага раёнаў у дзённы час з 09.15 да 16.00 20.09.2022 г. будзе адсутнічаць прыём эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання ад АРТПС Ушачы.
Для інфармавання аб адсутнасці эфірнага прыёму настойліва просім выкарыстоўваць інфармацыю, размешчаную на афіцыйным сайце РУП «Белтэлекам» у раздзеле «Навіны» аб праводзімых тэхнічных работах на сетцы.
Начальнік І.А.Сісёкін