Бешанковічы. Бяспечны Новы год!

Па ўсёй рэспубліцы стартаваў першы этап рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!". У Бешанковічах цэнтрам падзей стаў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які наведалі ратавальнікі разам з «пажарным» Дзедам Марозам.

У пачатку сустрэчы ратавальнікі распавялі прысутным аб становішчы з надзвычайнымі сітуацыямі ў вобласці і па рэспубліцы, зрабіўшы акцэнт не толькі на гібелі людзей ад пажараў, але і, у цэлым, ад знешніх прычын. Прысутным былі прыведзены канкрэтныя здарэнні з падрабязным апісаннем ад работніка МНС, як падстава задумацца не толькі аб уласнай бяспецы, але і бяспецы родных і блізкіх людзей. Разам з паказам тэматычных відэаролікаў аб асноўных правілах бяспекі, аб якіх неабходна памятаць пры падрыхтоўцы да святкавання Новага года, былі растлумачаны меры бяспекі, звязаныя з ужываннем піратэхнікі і ўпрыгожваннем дома святочнай атрыбутыкай.

Не меншая ўвага была ўдзелена мерам пажарнай бяспекі ў побыце, у даступнай для ўсіх форме абмеркавана небяспека выкарыстання няспраўных бытавых электрапрыбораў, меры па недапушчэнні пажараў, звязаных з няспраўнасцю электрасетак і электраабсталявання, а таксама неасцярожнага абыходжання з агнём.

Прыемным працягам сустрэчы стала конкурсная праграма, якую падрыхтавалі ратавальнікі і пажарны Дзед Мароз. Час, праведзены ў зносінах, праляцеў незаўважна, пакінуўшы ва ўсіх станоўчыя эмоцыі.