Бешанковічы. Размова аб бяспецы
У рамках рэспубліканскай акцыі "Адзіны дзень бяспекі" ратавальнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць штодзённыя сустрэчы ў працоўных калектывах, асноўная мэта якіх – нагадаць грамадзянам аб няўхільным выкананні правілаў пажарнай бяспекі.
Гэтым разам ратавальнікі сустрэліся з працоўным калектывам Бешанковіцкай раённай спартыўнай школы.
У ходзе правядзення сустрэчы найбольш актуальнымі застаюцца ўсё тыя ж пытанні – стан пячнога ацяплення, электраправодкі і электраабсталявання, неабходнасць устаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, папярэджанне курэння ў ложку і пакідання дзяцей без нагляду. Пытанню бяспечных паводзін у побыце было нададзена асаблівая ўвага, бо бяспека там, дзе мы працуем і жывём, – вышэй за ўсё. Не застаўся ўбаку правільны алгарытм дзеянняў пры пажары, карыстанне першымі сродкамі пажаратушэння і мабільны дадатак «МНС: дапамога побач». Работнікі МНС нагадалі аб адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі і аб тым, што ў наш абавязак уваходзіць дапамога ў забеспячэнні пажарнай бяспекі ў дамах састарэлых сваякоў.