Бешанковічы. Вакацыі без дыму і агню!

У межах рэспубліканскай акцыі "Вакацыі без дыму і агню" бяскоўскія ратавальнікі правялі пазнавальныя і займальныя заняткі з дзецьмі са спартыўнай школы.

Ратавальнікі прапанавалі дзецям не толькі праявіць свае фізічныя здольнасці ў сіле і спрыце, але і праверылі іх тэарэтычныя веды: перад пачаткам спаборніцкай часткі «пажарнай эстафеты» камандам задаваліся пытанні на тэму бяспекі ў летні час. Каманда, якая правільна адказала на ўсе пытанні, зарабляла дадатковыя балы. Такім чынам, дзеці не толькі спаборнічалі паміж сабой у сіле і спрыце, але і паўтаралі правілы бяспекі.

Вядома, не абышлося без пажарнай машыны. Хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю азнаёміліся з аўтацыстэрнай, змаглі адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі пры тушэнні пажару, бо кожнаму ахвотнаму ратавальнікі прапанавалі збіць бруёй вады кіперныя фішкі.

У канцы сустрэчы, за актыўны ўдзел у мерапрыемствах дзеці атрымалі карысную наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС.