Бешанковіцкія выратавальнікі прынялі ўдзел у камандна-штабных вучэннях з сіламі тэрытарыяльнай абароны
Асноўнай мэтай вучэнняў з'яўляецца адпрацоўка ўзаемадзеяння падраздзяленняў пажарнай аварыйна-выратавальнай службы, сіл і сродкаў іншых службаў грамадзянскай абароны раёна, а таксама сіл тэрытарыяльнай абароны.
Адным з этапаў вучэнняў была ўступная, дзе ў выніку дарожна-транспартнага здарэння адбылося ўзгаранне легкавога аўтамабіля. Да месца ўмоўнага здарэння неадкладна было выслана аддзяленне ПАВЧ №1 Бешанковіцкага РАНС.
У лічаныя секунды прыбыў баявы разлік на пажарнай аўтацыстэрне ажыццявіў разгортванне і падачу ствала ГПС-600 для тушэння аўтамабіля і стварэння падушкі з паветрана-механічнай пены. Акрамя таго, выратавальнікі з дапамогай аварыйна-выратавальнага інструмента дэблакавалі ўмоўнага пацярпелага метадам дэмантажу кіроўчай дзверы аўтамабіля з наступнай перадачай пацярпелага медыкам.
Алгарытмы дакладных дзеянняў, апрабаваныя падчас комплексных вучэнняў, дапамогуць у самыя кароткія тэрміны ліквідаваць небяспеку ў выпадку ўзнікнення рэальных пазаштатных сітуацый. Удзельнікі ўдасканалілі ўменні і навыкі рашэння задач грамадзянскай абароны.