Бешанковічы актыўна прымаюць удзел у дабрачыннай кампаніі БКК «Ёлка жаданняў»

Бешенковичане активно принимают участие в благотворительной кампании БКК «Ёлка желаний»

29 снежня 2025

Бешанковічы актыўна ўдзельнічаюць у дабрачыннай кампаніі БТЧ «Ёлка жаданняў»

Свой уклад у добрую справу ўнесла і валанцёр Святлана Курбацкая — перадала ў раённую арганізацыю Чырвонага Крыжа прысмакі.

Калектыў Бачэйкаўскай СШ імя М. А. Высогорца выканаў мару Кіры Баравец, а работнікі СПЦ — мару Кацянькі Гайдуковай з в. Ганкавічы.

Запаветныя жаданні Міхаіла, Мацвея і Сафіі з шматдзетнай сям'і Казанцавых увасобілі ў жыццё калектыў Беларусбанка і цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

РУП «Беларуснафта -Віцебскаблнефцепрадукт» уручылі падарунак Ягору Кошаву.

"Зара"