У Бешанковічах ушанавалі ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
22 чэрвеня 2026
У Бешанковічах ушанавалі ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
Сёння, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, на досвітку ля абеліска на вуліцы Інтэрнацыянальнай сабраліся бешанковічы, каб ушанаваць герояў, якія аддалі свае жыцці за мірнае неба.
Роўна ў 4 гадзіны раніцы, калі 85 гадоў таму цішыню разарвалі першыя выбухі варожых снарадаў, ля падножжа брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан загарэліся агеньчыкі свечак.
Гэта быў не проста рытуал, а сімвал нашай незгасальнай журбы і вечнай падзякі.
"Зара"