Бешанковічы дапамагаюць аграрыям наводзіць парадак: як выконваецца даручэнне Прэзідэнта?

Бешенковичане помогают аграриям наводить порядок: как выполняется поручение Президента?

Сотні бяшанкоўцаў і кіраўнікоў з Віцебска ўдарна папрацавалі 1 лістапада на раённым суботніку! Задача №1 была — навесці парадак на сельскагаспадарчых аб'ектах і замацаваных тэрыторыях. Такое даручэнне Кіраўніка дзяржавы, дадзенае на нарадзе аб мерах па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці.

Дзякуючы ўсеагульнай падтрымцы аб'екты аграпрамысловага комплексу сталі больш добраўпарадкаванымі!

Вялікі працоўны дэсант прыбыў у суботу на мехдвор ЗАТ «АСБ-Агра Наватар» у Верхнім Крывіна. На падмогу наватарцам прыехалі больш за 30 прадстаўнікоў Віцебскага аблаграсэрвісу на чале з генеральным дырэктарам Аляксандрам Селяновым.

✓ «Выконваем наш грамадскі абавязак па навядзенні парадку на аб'ектах сельгас-арганізацый, — падкрэсліў кіраўнік абл-аграсэрвісу. — Сёння вось прыехалі ў Бешанковіцкі раён са сваёй тэхнікай і інвентаром. Закупілі фарбу, плануем асвяжыць мехмайстэрню, добраўпарадкаваць тэрыторыю. Усе зараджаны на прадукцыйную працу. Прэзідэнт заклікаў усіх дапамагчы аграрыям, мы не маглі застацца ўбаку».

Побач з віцяблянамі на абкосе тэрыторыі мехдвара працавалі і работнікі ДЭУ-36. Апошнія зрабілі вялікі ўклад і ў добраўпарадкаванне пад'язной дарогі да МТФ «Камоскі» ААТ «ПалітаддзелецАгра». Сваю дапамогу ў навядзенні парадку тут аказвалі і калектывы гаргаза, СШ №2, Бешанковіцкага сельвыканкама. Памочнікі фарбавалі, белілі і мылі ў памяшканнях, абкошвалі тэрыторыі, усталёўвалі агароджу… Падтрымка аграрыЗначна пераўтварыліся і фермы ЗАТ «АСБ-Агра Наватар». На МТФ «Рубеж», напрыклад, які дзень працуюць прадстаўнікі сферы адукацыі, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, паштавікі. «Раз дапамога патрэбна, мы прыехалі дапамагчы!», — кажуць землякі.

На МТФ «Галыні» сваё плячо ў навядзенні парадку на аб'екце гаспадарцы падставілі работнікі райплемстанцыі, райветстанцыі, гартапа, СШ №1, Беларусбанка, Газэнерганадзору, РАНС. Дапамога наватарам прыйшла і з Улы. Работнікі сельвыканкама, каледжа і школы — усяго больш за 20 чалавек — працавалі на мехдвары ў Ржаўцы. А на мясцовай ферме працягнулі пачатую напярэдадні працу прадстаўнікі раённага вузла электрасувязі, цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, сектара культуры. Да іх далучыліся і работнікі Ржаўскай БШ.
Цэлы тыдзень падтрымку ў добраўпарадкаванні МТК «Чарнагосце» «Наватару» аказвалі прадстаўнікі райвыканкама, аддзела статыстыкі, РК ГА «БРСМ». На МТК «Буднікі» актыўна наводзілі парадак працаўнікі УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік»…

Праца кіпела і на аб'ектах СУП «Вядзярава». На МТФ «Чановічы», напрыклад, у дзень раённага суботніка працавала больш за 30 чалавек. Падтрымаў сваё прадпрыемства і калектыў ААТ «ДСТ-1, г. Віцебск».

«Сёння вялікім калектывам прыехалі на дапамогу свайму унітарнаму прадпрыемству, — адзначыла галоўны бухгалтар ДСТ-1 Людміла Лаўранюк. — Белім сцены, добраўпарадкоўваем тэрыторыю, адным словам, дапамагаем усім, чым трэба».

Амаль штодня на вядзеркаўскіх аб'ектах працуюць і прадстаўнікі Астроўскай СШ імя К. А. Абазоўскага.

Аграрыі выказваюць шчырую падзяку ўсім, хто прыйшоў на дапамогу ў навядзенні парадку на фермах і мехдварах! Тым часам нямала калектываў добраўпарадкоўвалі свае замацаваныя тэрыторыі, рабілі свой край яшчэ чысцейшым і прыгажэйшым. Згадзіцеся, калі мы разам — мы сіла! І гэта галоўны пасыл кіраўніцтва нашай краіны!

"Зара"