Бешанковічы бяруць удзел у абласным форуме моладзі «Час тваіх магчымасцей»
Усяго на форум у Віцебск прыехала 500 маладых людзей з усёй вобласці.
У межах мерапрыемства на базе вядучых прадпрыемстваў і ўстаноў горада і Віцебскага раёна працуюць розныя секцыі, дзе моладзь можа пераняць вопыт і набрацца карысных ведаў у сферах прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, культуры, гандлю, жыллёва-камунальнага абслугоўвання.
Сустрэчы з экспертамі, прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, канцэрт, правядзенне абласной прэміі БРСМ «Дасягненне» – праграма форуму даволі насычаная.