Бешанковічы прынялі ўдзел у абласным адукацыйным форуме працуючай моладзі «Перспектыва»
Форум праходзіў два дні на базе турысцка-аздараўленчага комплексу «Лосьвіда» і аб'яднаў больш за 100 работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый Віцебскай вобласці.
Нашу дэлегацыю прадставілі спецыялісты сфер аховы здароўя, ідэалогіі і гандлю.
Як адзначыў у сваім прывітальным слове ў адрас удзельнікаў форуму старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, такія сустрэчы карысныя тым, што даюць зразумець, чым жыве моладзь, якія праблемы яе хвалююць, што трэба для таго, каб іх вырашыць. А яшчэ ён гаварыў аб патрыятызме, захаванні гістарычнай памяці, міжнародным супрацоўніцтве, развіцці маладзёжнай палітыкі і сучаснага рынку працы краіны.
Для ўдзельнікаў былі арганізаваны розныя адукацыйныя пляцоўкі, на якіх можна было асвоіць тонкасці інфармацыйна-ідэнтыфікацыйнай дзейнасці і даведацца сакрэты лідарства.