Бешанковічы сабраліся ля брацкай магілы вязняў Бешанковіцкага гета
11 лютага 2026
Бешанковічы сабраліся ля брацкай магілы вязняў Бешанковіцкага гета
Ціхі лютаўскі дзень зноў прывёў нас да святога для кожнага жыхара раёна месца — брацкай магілы вязняў Бешанковіцкага гета.
11 лютага 1942 года тут абарваліся жыцці 1068 нашых землякоў — старых, жанчын, дзяцей, якія загінулі ад рук фашыстаў…
Удзел у памятным мерапрыемстве прыняла і Ганна Клімовіч, стваральніца валанцёрскага праекта «Beshеnkovichi Shtetl Memorial Restoration». Для яе, як і для ўсіх нас, гэта месца — святое.
«Тут хочацца ціха ўспамінаць. Мы рэдка ўспамінаем аб тых, хто адышоў у іншыя дні. Але добра, што ёсць гэты дзень, — падкрэсліла Ганна Клімовіч. — Мне неверагодна важна, што не толькі мы, сем'і, але і Бешанковічы памятаюць гэтых людзей».
Наш святы абавязак — захоўваць памяць, змагацца супраць любога апраўдання нацызму і ніколі не забываць аб ахвярах генацыду беларускага народа.
"Зара"