Бешанковічы. Акцыя з дашкольнікамі!

У межах акцыі «Вакацыі без дыму і агню» ратавальнікі правялі прафілактычнае мерапрыемства з выхаванцамі ДУА «Яслі-сад №6 г.п. Бешанковічы» па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.
Супрацоўнікі РАНС нагадалі дзецям правілы бяспечных паводзін дома, на вуліцы, падчас навальніцы, расказалі, што рабіць, калі ўсё ж здарылася бяда. Разам з ратавальнікамі дзеці паўтарылі нумары службы выратавання, а таксама даныя, якія неабходна паведаміць, калі патэлефанаваў на нумары 101 ці 112. Таксама дашкаляты падзяліліся сваімі ведамі ў галіне бяспекі: яны з упэўненасцю расказалі, што гуляць са запалкамі небяспечна, а пакіданне электрапрыбораў без нагляду можа прывесці да пажару.
Пасля прафілактычнага мерапрыемства дзяцей чакаў яшчэ адзін сюрпрыз, падрыхтаваны ратавальнікамі – да іх у госці прыехала сапраўдная пажарная машына! Дзеці пазнаёміліся з інструментамі ратавальнікаў, даведаліся, дзе і для чаго яны прымяняюцца.