Бешанковічы. Бяспека для сельскіх жыхароў
Па ўсёй Рэспубліцы праходзіць другі этап Рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім». У Бешанковіцкім раёне адно з мерапрыемстваў у рамках другога этапа акцыі прайшло на базе Бачэйкаўскай сельскай бібліятэкі, дзе сабраліся людзі розных узростаў.
Наведвальнікаў чакалі інтэрактыўныя пляцоўкі з конкурсамі і віктарынамі, правяраліся веды ў галіне правілаў пажарнай бяспекі і знакаў эвакуацыі. Ратавальнікі разам з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных распавялі прысутным аб мэтах і задачах рэспубліканскай акцыі, нагадалі самыя небяспечныя месцы ў кватэры, а таксама пры дапамозе фотапраекта імкнуліся прыцягнуць увагу да праблемы бяспекі.
Пасля ўсіх пройдзеных выпрабаванняў ратавальнікі прапанавалі ўсім жадаючым прыняць удзел у інтэрактыўнай гульні і вывесці «формулу добрага гаспадара» і такім чынам замацаваць атрыманыя веды.
Дзякуючы сумеснай працы ўдалося нагадаць дарослым і дзецям аб важнасці выканання правілаў бяспечных паводзін.