Бешанковічы. Бяспека – царыца ўсіх навук

Рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!» крочыць па ўсіх навучальных установах краіны. Яе мэта – навучыць бяспечным паводзінам дзяцей і дарослых, прадухіліць гібель людзей на пажарах, а таксама нагадаць алгарытм дзеянняў падчас пажару.

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Берастень падчас сустрэч са школьнікамі Ржаўскай, Бачэйкаўскай і Сярэдняй школы №1 раёна не толькі нагадвала дзецям пра важнасць выканання асноў бяспекі жыццядзейнасці, але і даказала, што бяспека – царыца ўсіх навук.

На працягу ўсяго ўрока бяспекі, у які ўвайшло ажно 5 прадметаў, ратавальнік расказвала дзецям пра розныя аспекты бяспекі. Напрыклад, на ўроку хіміі дзеці даведаліся, што такое «трохвугольнік пажару», на геаграфіі адправіліся ў падарожжа па краінах, дзе вынайшлі тыя ці іншыя прадметы, якія дапамагаюць прадухіліць і ліквідаваць пажары ў сучаснасці, а на ўроку інфарматыкі падрабязней даведаліся пра мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач». Не засталіся потым увагай нумары і правілы выкліку ратавальнікаў на ўроку матэматыкі, а таксама сачыненне на тэму бяспекі падчас рускай мовы.

Падводзячы

вынікі заняткаў, школьнікі прыйшлі да высновы, што без ведаў бяспекі, любая справа – смяротна небяспечная, і бяспека – царыца ўсіх навук!