Бешанковічы. Бяспечныя частушкі і не толькі

З мэтай папярэджання пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх асоб пенсійнага і пажылога ўзросту ратавальнікі праводзяць Рэспубліканскую акцыю «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».

У Бешанковіцкім раённым доме фальклору пад эгідай акцыі прайшло займальнае мерапрыемства, падчас якога ўдзельнікі выканалі прыпеўкі, прысвечаныя працы ратавальнікаў, удзельнічалі ў конкурсах, якія для прысутных арганізавалі работнікі раённага дома культуры, гралі на баяне і выконвалі народныя песні.

Наведвальнікі не толькі падрыхтавалі аўтарскія прыпеўкі па бяспецы, але і арганізавалі выставу агародніны, сабранай з уласных падворкаў. Мерапрыемства атрымалася насычаным, яркім, а самае галоўнае – карысным, бо ў такой цікавай форме ўспамінаць правілы бяспекі атрымліваецца не кожны дзень.