Бешанковічы. Бяспечны Новы год!
Па ўсёй рэспубліцы завяршаецца першы этап рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!». У Бешанковічах цэнтрам падзей стаў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які наведалі ратавальнікі на чале з работнікам Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Казеем Дзянісам Аляксандравічам.
У пачатку сустрэчы Дзяніс Аляксандравіч распавёў прысутным пра абстаноўку з надзвычайнымі сітуацыямі ў вобласці і па рэспубліцы, акцэнтаваўшы ўвагу не толькі на гібелі людзей ад пажараў, але і, у цэлым, ад знешніх прычын. Прысутным былі прыведзены канкрэтныя здарэнні з падрабязным каментарыем ад работніка МНС, як нагода задумацца не толькі пра ўласную бяспеку, але і бяспеку родных і блізкіх людзей. Разам з паказам тэматычных відэаролікаў аб асноўных правілах бяспекі, пра якія неабходна памятаць пры падрыхтоўэлектраабсталявання, а таксама неасцярожнага абыходжання з агнём.
Прыемным працягам сустрэчы стала конкурсная праграма, якую падрыхтавалі ратавальнікі для наведвальнікаў цэнтра. Час, праведзены ў зносінах, праляцеў незаўважна, пакінуўшы ў усіх станоўчыя эмоцыі.
У завяршэнне мерапрыемства Дзяніс Аляксандравіч адказаў на ўсе пытанні прысутных, а таксама нагадаў пра небяспеку першага тонкага, яшчэ неакрэплага лёду.