Бешанковічы. Бяспечны Новы год!
Па ўсёй рэспубліцы завяршаецца першы этап рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!». У Бешанковічах цэнтрам падзей стаў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які наведалі ратавальнікі.
У пачатку сустрэчы ратавальнікі расказалі прысутным аб абстаноўцы з надзвычайнымі сітуацыямі ў вобласці і па рэспубліцы, акцэнтуючы ўвагу не толькі на гібелі людзей ад пажараў, але і, у цэлым, ад знешніх прычын. Прысутным былі прыведзены канкрэтныя здарэнні з падрабязным каментарыем ад работніка МНС, як нагода задумацца не толькі аб уласнай бяспецы, але і бяспецы родных і блізкіх людзей. Разам з паказам тэматычных відэаролікаў аб асноўных правілах бяспекі, пра якія неабходна памятаць пры падрыхтоўцы да святкавання Новага года, былі растлумачаны меры бяспекі, звязаныя з выкарыстаннем піратэхнікі і ўпрыгожаннем дома святочнай атрыбутыкай.
Не меншую ўвагу было нададзена мерам пажарнай бяспекі ў быце, у даступнай для ўсіх форме абмеркавана небяспека выкарыстання няспраўных бытавых электрапрыбораў, меры па недапушчэнні пажараў, звязаных з няспраўнасцю электрасетак і электраабсталявання, а таксама неасцярожным абыходжаннем з агнём.
Прыемным працягам сустрэчы стала конкурсная праграма, якую падрыхтавалі ратавальнікі для наведвальнікаў цэнтра. Час, праведзены ў зносінах, праляцеў незаўважна, пакінуўшы ва ўсіх станоўчыя эмоцыі.
У завяршэнне мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС.