Бешанковічы. Што такое «Бяспечны Новы год»?
У рамках другога этапа рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год» Бешанковіцкія ратавальнікі наведалі вучняў ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы».
Работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях расказалі аб асноўных прычынах пажараў, прывялі прыклады чалавечай неасцярожнасці ў калядныя і навагоднія святы, нагадалі парадак дзеянняў у надзвычайнай сітуацыі і правілы бяспечнай устаноўкі навагодняй елкі. А каб зрабіць занятак не толькі пазнавальным, але і цікавым ратавальнікі падрыхтавалі гульнявую праграму, у якую ўвайшлі тэматычныя конкурсы і віктарыны для дзяцей, тэатр-экспромт, а таксама інтэрактыўная гутарка па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
Прыемным сюрпрызам стаў візіт пажарнага Дзеда Мароза, які не толькі ўручыў самым актыўным дзецям тэматычныя падарункі, але і праверыў спрыт і кемлівасць дзяцей у конкурсах «Спрытныя ручкі» і «Выкліч ратавальнікаў». Варта адзначыць, што дзеці без цяжкасцей адказвалі на самыя каверзныя пытанні і не паддаваліся на правакацыі ратавальнікаў!