Бешанковічы. Дзень бяспекі працягваецца.

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» у інтэрнаце Бешанковіцкага філіяла Рэспубліканскага цэнтра павышэння кваліфікацыі работнікаў лясной гаспадаркі начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мядзел Кірыл Пятровіч і інспектар сектара прапаганды Берастень Дар'я правялі інтэрактыўную гульню.

У пакоі адпачынку сабраліся слухачы, якія пражываюць у інтэрнаце, з якімі ратавальнікі прыйшлі не толькі правесці гутарку, але і «размяцца» ў інтэрактыўнай гульні «Формула бяспекі». У ходзе гульні ратавальнікі падрабязна расказалі пра бяспеку ў інтэрнатах, прычыны пажараў у іх, нагадалі пра тое, што найбольш эфектыўным сродкам ранняга выяўлення пажару з'яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Падрабязна патлумачылі, што трэба рабіць, пачуўшы сігнал «Увага ўсім!», а таксама як сябе паводзіць у выпадку пажару. Начальнік падраздзялення пераканаўча рэкамендаваў выконваць правілы бяспекі, быць заўсёды асцярожнымі, бо многіх трагедый можна было пазбегнуць, не будзь чалавек настолькі бестурботным.