Бешанковічы. Дзеці – у цэнтры ўвагі ратавальнікаў

Сёння – заключны дзень Рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!». Сёння ратавальнікі сумесна з мясцовым аддзяленнем ДАІ падрыхтавалі для жыхароў райцэнтра выпрабаванні на веданне правілаў бяспекі.

Віктарыны і конкурсы, экскурсія па спецыяльным транспарце, мноства падарункаў і сюрпрызаў — дзеці актыўна і радасна вывучалі правілы бяспекі жыццядзейнасці, шукалі «выхады» са змодэляваных надзвычайных і іншых сітуацый, «выклікалі» экстранныя службы. Дзеці ў незатейливой гульнявой форме ўспомнілі правілы паводзін на дарозе, а таксама элементарныя правілы барацьбы з агнём.

Усім прысутным раздаваліся буклеты і памяткі, а таксама атрымлівалі запрашэнне наведаць цэнтры бяспекі МНС, якія маюцца ў кожным абласным цэнтры.