Бешанковічы. Дастукацца да кожнага

Каб правесці максімальна эфектыўнае навучальнае мерапрыемства з пажылымі грамадзянамі раёна, Бешанковіцкія ратавальнікі адправіліся па маршруце аўтамагазінаў, дзе арганізавалі «Мабільныя пункты бяспекі».

У які дзень і ў які час аўталаўка прыязджае да месца продажу ведае ўвесь населены пункт. Па прадукты харчавання прыходзяць усе: і пенсіянеры, і мамы з дзецьмі, і ўнукі з дзядулямі і бабулямі. Менавіта таму для ратавальнікаў гэта