Бешанковічы. Адзіны дзень бяспекі
У рамках правядзення «Адзінага дня бяспекі» Бешанковіцкія ратавальнікі праводзяць масавую працу па прывіцці навыкаў бяспечных паводзін сярод насельніцтва. Так, на працягу ўсіх выходных у Бешанковіцкім камбінаце бытавога абслугоўвання працавала навучальная пляцоўка «Пяць крокаў выратавання», дзе не толькі была арганізавана выстава наглядна-выяўленчай прадукцыі, але і наведвальнікі маглі прыняць удзел у віктарынах, конкурсах, даведацца як правільна эксплуатаваць ацяпляльную печ, для чаго прызначаны аўтаномны пажарны апавяшчальнік і здаць экзамен па бяспецы. Акрамя навучальнай пляцоўкі ў цэнтральнай бібліятэцы была арганізавана выстава дзіцячых работ з раённага конкурсу «Ратавальнікі вачыма дзяцей», а таксама наглядна-выяўленчай прадукцыі.