Бешанковічы. Экскурсія ў пажарную частку

У рамках акцыі «Вакацыі без дыму і агню» ратавальнікаў наведалі навучэнцы прышкольнага лагера сярэдняй школы №1 гарадскога пасёлка Бешанковічы.
Пачалося мерапрыемства з дэманстрацыі аварыйна-выратавальнай тэхнікі, ратавальнікі паказалі, як карыстацца аварыйна-выратавальным інструментам і іншым пажарным абсталяваннем. Усе жадаючыя змаглі прымерыць баявое адзенне ратавальнікаў і апынуцца за рулём баявой машыны.
Затым ратавальнікі прапанавалі дзецям адчуць сябе сапраўдным пажарным і патушыць ім