Бешанковічы. Экскурсія ў пажарную частку

У рамках Рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі» ратавальнікаў наведалі навучэнцы сярэдняй школы №2 гарадскога пасёлка Бешанковічы.
Пачалося мерапрыемства з дэманстрацыі аварыйна-выратавальнай тэхнікі, ратавальнікі паказалі, як карыстацца аварыйна-выратавальным інструментам і іншым пажарным абсталяваннем. Усе ахвотныя змаглі прымерыць баявое адзенне ратавальнікаў і апынуцца за рулём баявой машыны.
Затым ратавальнікі прапанавалі дзецям адчуць сябе сапраўдным пажарным і патушыць імправізаваны пажар: кожнаму ўдзельніку неабходна было «пастраляць» вадой па фішках, якія трэба было збіць.
Работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях распавялі дзецям асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці, акцэнтавалі ўвагу на небяспеках, якія могуць падпільноўваць іх не толькі ў сценах школы, але і за яе межамі, якія падручныя сродкі пажаратушэння можна выкарыстоўваць пры ўзнікненні пажару і як імі карыстацца. Успомнілі нумары тэлефонаў экстранных службаў і што трэба казаць пры размове з дыспетчарам. Таксама ратавальнікі ў чарговы раз нагадалі дзецям аб правілах паводзін у лясах, аб тым, якія гульні з'яўляюцца бяспечнымі, і што трэба рабіць, калі выявілі пажар.