Бешанковічы. Яшчэ адна добрая справа
16 кастрычніка 2023
Бешанковічы. Яшчэ адна добрая справа
Аддзяленне кругласутачнага знаходжання пенсіянераў – гэта месца, дзе сабраны многія пенсіянеры і адзінокія пажылыя грамадзяне раёна. Многім з іх ужо складана даглядаць за сабой і за сваім жыллём, асабліва ў халоднае надвор'е. Такім людзям проста жыццёва неабходна дапамога і падтрымка навакольных.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» юныя ратавальнікі-пажарныя з Бешанковіцкага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання і аказалі наведвальнікам шэфскую дапамогу.
– Вельмі прыемна, што пра нас не забываюць, – распавядае адна з пражываючых аддзялення – але, нягледзячы на тое, што рознага роду госці ў нас бываюць даволі часта, асаблівую радасць прыносяць сваім візітам дзеці. А калі гэтыя дзеці яшчэ і дапамогу аказваюць, то гэта падвойна прыемна!
Сёння хлопцы не толькі дапамаглі навесці парадак на тэрыторыі аддзялення, але і распавялі асноўныя патрабаванні бяспекі ў домаўладаннях і ў жылых памяшканнях. Пасля такой сустрэчы ва ўсіх удзельнікаў сустрэчы засталіся толькі цёплыя эмоцыі і карысныя веды.