Бешанковічы. Ёсць чым ганарыцца!

Ні для каго не сакрэт, што тое, якой будзе наша далейшая будучыня, залежыць ад маладога пакалення, ад тых хлопцаў, якія ў далейшым стануць ратавальнікамі. І чым раней хлопцы вызначацца з выбарам сваёй далейшай прафесіі, тым больш якаснай будзе іх падрыхтоўка і тым лепшымі спецыялістамі яны стануць.

На Бешанковіцкай зямлі адным з самых адказных і мэтанакіраваных хлопцаў з'яўляецца Крэйда Уладзіслаў, які нягледзячы на свой юны ўзрост ужо дакладна ведае, чаго хоча і да чаго неабходна імкнуцца. Пачынаючы з шостага класа Уладзіслаў навучаецца ў  Дзяржаўнай установе адукацыі «Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь» і цвёрда мае намер працягваць навучанне ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС. Для таго, каб даведацца пра вучобу ў ліцэі і далейшыя намеры нашага земляка, начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Жук Віктар Анатольевіч сустрэўся з Уладзіславам у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях і пагутарыў з ім у неафіцыйнай абстаноўцы.

У размове ліцэіст расказаў, чым падабаецца яму навучанне, якія цяжкасці ён перажыў падчас вучобы і чым адрозніваецца вучоба ў школе ад вучобы ў ліцэі МНС.

Напрыканцы размовы ліцэіст паабяцаў вярнуцца ў аддзел, але ўжо з афіцэрскімі пагонамі на плячах.