Бешанковічы. Штодзённыя рэйды па сельскагаспадарчых аб'ектах

 
Ратавальнікамі ўсёй Рэспублікі штодзённа праводзяцца рэйды па сельскагаспадарчых аб'ектах, галоўнай мэтай якіх з'яўляецца папярэджанне вогненных надзвычайных сітуацый, а таксама захаванасць ураджаю збожжавых.
Так, ратавальнікамі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзена абследаванне двух аб'ектаў уборкі ўраджаю СВК «Палітаддзелец Агра», у тым ліку чатырох адзінак збожжаўборачнай тэхнікі і трох адзінак іншай тэхнікі (трактары і грузавыя аўтамабілі). Праведзены інструктажы па пытаннях выканання пажарнай бяспекі пры ўборцы ўраджаю з работнікамі прадпрыемстваў.
Аднак правільныя дзеянні пры ўзнікненні пажару ў месцах уборкі ўраджаю не менш важныя, чым выкананне правілаў бяспекі падчас працы. Таму нагадваем, у выпадку ўзнікнення пажару кіроўца павінен:
падаць сігнал (гукавы, светлавы, флажкамі) кіроўцу пажарнай або прыстасаванай для мэт тушэння тэхнікі;
прыступіць да тушэння пажару наяўнымі сродкамі тушэння і вываду збожжаўборачнага агрэгата з хлебнага масіву, салому з саломазборніка камбайна выкідваць пасля вываду агрэгата з хлебнага масіву;
прыняць меры да абмежавання распаўсюджвання агню па хлебным масіве (абароніць зону гарэння). Уздоўж паласы, якая абараняецца, варта расставіць людзей для тушэння іскраў, што разлятаюцца, і палаючых пучкоў саломы.