Бешанковічы. Як прайшла сустрэча ратавальнікаў і хлопцаў з «Лідара»?

У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Лідэр», што ў Бешанковіцкім раёне, сёння было шумна: у госці да дзяцей прыехалі ратавальнікі. 
Раніца пачалася не зусім звычайна, разбудзіла дзяцей пажарная сігналізацыя. На шчасце, трывога аказалася вучэбнай, а на агульным пастраенні дзецям нагадалі, як правільна паводзіць сябе ў надзвычайнай сітуацыі, а таксама як эвакуіравацца з задымленага памяшкання.
Далей дзяцей чакала квэст-гульня «Шыфр 112». Рухаючыся ад адной гульнявой лакацыі да наступнай, школьнікі пераадольвалі маршрут згодна з картамі навігацыі, выдадзенымі камандам на старце. Лакацыі гульні былі складаныя і разнастайныя: «Лясная», «Бяспечная», «Спартыўная», «Экіпіровачная», «Гістарычная», «Водная» і апошняя – «Гульнявая». Кожнае з заданняў раскрывала той ці іншы аспект бяспекі, такім чынам ахопліваючы значную колькасць небяспек і метадаў барацьбы з імі. 
Усе заданні дзеці выконвалі з цікавасцю, актыўна хварэлі за сваіх таварышаў. У ходзе гульні дзеці паказалі добрыя тэарэтычныя і практычныя веды ў галіне бяспекі. Пасля завяршэння спаборніцтваў было арганізавана падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў.