Бешанковічы. Як уберагчы сябе ад бяды?

Як паказвае практыка, колькасць пажараў наўпрост залежыць ад паказанняў тэрмометраў: чым ніжэйшая тэмпература за акном, тым больш званкоў на лінію «101» паступае ад насельніцтва.
Для таго, каб насельніцтва памятала пра важнасць і неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі, Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях праводзіцца Рэспубліканская акцыя «Бяспека ў кожны дом!», у рамках чацвёртага этапу якой ратавальнікі праводзяць выступленні ў працоўных калектывах раёна.
Так, сёння першы намеснік начальніка Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Рабенка Віталь Віктаравіч сустрэўся з працоўным калектывам Бешанковіцкай ПМК – 41.
Аднак пачалося выступленне ратавальніка з грозных лічбаў статыстыкі і прыкладаў пажараў, якія адбыліся ў раёне. Работник МНС давеў дадзеныя па пажарах у раёне і вобласці, распавёў аб асноўных іх прычынах, нагадаў аб правілах бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання, аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару і аб правілах выкліку экстранных службаў. А інспектар сектара прапаганды Берастень Дар'я правяла з прысутнымі інтэрактыўную гульню «Сакрэт бяспекі», дзякуючы якой прысутныя не толькі ўспомнілі правілы бяспекі, але і яшчэ раз успомнілі нумары выкліку экстранных службаў.
І ў завяршэнні хочацца адзначыць, што ўважлівае стаўленне да сваёй маёмасці і прывядзенне печаў і ацяпляльных прыбораў у спраўны стан можа выратаваць Ваша жыццё!