Бешанковічы. «Вакацыі без дыму і агню»

    У канікулярны перыяд значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. З мэтай папярэджання падобных надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем у Рэспубліцы праходзіць прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню».

    На бягучым тыдні да дзяцей ДУА «Яслі-сад №6» у рамках акцыі прыйшлі ў госці інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Берастэнь Дар'я і курсант 2-га курса ДУА «Універсітэт грамадзянскай абароны» МНС Рэспублікі Беларусь Марціновіч Таццяна. Дзяўчаты правялі з малымі своеасаблівы ўрок бяспекі, у праграме якога былі і гульні, загадкі, і віктарыны, і мультфільмы, і тэматычныя падарункі. Праводзілі хлопцы з усмешкамі і падзякай за цікава і карысна праведзены час у прахалодны пахмурны летні дзень.