Бешанковічы. Вакацыі без дыму і агню!
У рамках рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню» Бешанковіцкія ратавальнікі правялі пазнавальныя і займальныя заняткі з дзецьмі са школы ў аграгарадку Астроўна.
Ратавальнікі прапанавалі дзецям не толькі праявіць свае фізічныя здольнасці ў сіле і хуткасці, але і праверылі іх тэарэтычныя веды: перш чым прыступіць да спаборніцкай часткі «Пажарнай эстафеты» камандам задаваліся пытанні на тэму бяспекі ў летні час. Каманда, якая правільна адказвала на ўсе пытанні, зарабляла дадатковыя балы. Такім чынам, дзеці не толькі спаборнічалі паміж сабой у сіле і хуткасці, але і паўтаралі правілы бяспекі.
Вядома, не абышлося без пажарнай машыны. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем азнаёміліся з аўтацыстэрнай, змаглі адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі пры тушэнні пажару, бо кожнаму ахвотнаму ратавальнікі прапанавалі збіць струменем вады кіперныя фішкі.
У канцы сустрэчы, за актыўны ўдзел у праведзеных мерапрыемствах дзеці атрымалі карысную наглядна-выяўленчую прадукцыю ад МНС.