Бешанковічы. «Вакацыі без дыму і агню»!
Супрацоўнікі МНС у разгар летніх канікул наведалі аздараўленчы лагер ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Бешанковічы», каб нагадаць выхаванцам аб выкананні правілаў бяспекі.
У гульнявой форме ратавальнікі нагадалі дзецям правілы бяспечнага адпачынку ў канікулярны перыяд, а таксама правялі шэраг тэматычных віктарын. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні аб дзеяннях у выпадку пажару і аб правілах бяспечнага адпачынку ля вады.
Школьнікі з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі. У завяршэнні мерапрыемства дзеці атрымалі ад ратавальнікаў карысныя падарункі, якія ўпрыгожаць вольны час на канікулах, а ратавальнікі атрымалі абяцанне, што ніхто з дзяцей не будзе парушаць правілы бяспекі, а атрыманымі ведамі абавязкова падзеляцца з сябрамі!