Бешанковічы. Летні патруль


Штогод у нашай краіне ў летні перыяд праходзіць рэспубліканская акцыя «Летні патруль». Галоўнай мэтай якой выступае фарміраванне разумення насельніцтвам важнасці і сваёй асабістай дачыненасці да дзейнасці па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці.

Не застаўся ўбаку і Бешанковіцкі раён. У ходзе рэалізацыі акцыі актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, байцы моладзевага атрада аховы правапарадку, а таксама ратавальнікі арганізавалі рэйд у месцы для купання, а таксама, у сувязі з уведзеным абмежаваннем на наведванне лясоў, на лясных дарогах.

Першым месцам, куды накіравалася рэйдавая група, стала месца адпачынку «Чыстыя сажалкі». На шчасце, пакінутых без нагляду дзяцей, а таксама людзей, якія не выконваюць правілы бяспекі на водах, выяўлена не было. Аднак нагадаць прысутным аб небяспеках бестурботных паводзін на водах – ніколі не зашкодзіць.

– Вада не даруе памылак! – распавядае інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Берастень. – З пачатку года на воднай акваторыі

У Віцебскай вобласці загінула каля 30 чалавек, і нягледзячы на праведзеную маштабную працу, многія не лічаць патрэбным выконваць элементарныя правілы бяспекі: купацца толькі ў дазволеных месцах, не заплываць за буйкі, не пакідаць без нагляду дзяцей. Абавязак дарослых – клапаціцца пра бяспеку малых!

Наступным пунктам прызначэння стала лясная дарога, якая вядзе ў вёску Хмельнік. Паколькі іншай дарогі ў населены пункт няма, то жыхары вёскі вымушаны наведваць лясны масіў. Удзельнікі рэйдавай групы нагадалі вяскоўцам аб правілах паводзін у лясах, якія меры трэба прымаць у выпадку ўвядзення поўнай забароны на наведванне лясоў, а таксама што рабіць, калі вы сталі сведкам разбушаванай агняной стыхіі.

МНС нагадвае! Калі Вы сталі сведкам надзвычайнай сітуацыі, неадкладна тэлефануйце па нумарах 101 або 112!