Бешанковічы. Малая радзіма ў бяспецы!

У рамках Рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» Бешанковіцкія ратавальнікі арганізавалі для чытачоў раённай бібліятэкі пазнавальнае мерапрыемства, накіраванае на папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх.
Асноўная канцэпцыя акцыі – навучыць пажылых людзей правілам бяспекі, звярнуць увагу прадстаўнікоў «залатога ўзросту» на неабходнасць быць больш уважлівымі да ўмоў іх пражывання, выключаючы негатыўныя фактары, якія могуць прывесці да пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Бо пенсіянеры – гэта тая катэгорыя людзей, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі і найбольш схільныя да негатыўных наступстваў надзвычайных сітуацый. Прычым асабліва цяжкая аператыўная абстаноўка складаецца ў сельскай мясцовасці.
На мерапрыемстве ратавальнікі прапанавалі прысутным не толькі разгадаць «Сакрэт бяспекі», але і праявіць свае творчыя здольнасці, згуляць у «Пажарны боўлінг», прыняць удзел у віктарынах і многае іншае. У завяршэнні кожны ўдзельнік атрымаў памятныя прызы ад ратавальнікаў, аднак самым каштоўным падарункам з'яўляюцца веды, якімі падзяліліся работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.