Бешанковічы. Моладзь за бяспеку!

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Маладзёжь за бяспеку» Бешанковіцкія актывісты Беларускай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных сумесна з ратавальнікамі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях аказалі шэфскую дапамогу шматдзетным сем'ям, ветэранам, інвалідам і пажылым людзям, якія з радасцю прымаюць такіх «карысных» гасцей. Юныя ратавальнікі не толькі аказвалі пасільную дапамогу ва ўборцы ўраджаю, навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі, але і нагадвалі правілы пажарнай бяспекі ў быце.

На памяць ратавальнікі і дзеці ўручалі пражываючым наглядна-выяўленчую прадукцыю, а таксама рэкамендацыі па зніжэнні рызыкі ўзнікнення пажару.