Бешанковічы. Нарушальнікам – асаблівая ўвага
2 снежня 2019
Бешанковічы. Нарушальнікам – асаблівую ўвагу
У рамках трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» работнікі МНС засяродзілі ўвагу на асобах, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і дапускаюць курэнне ў жылых памяшканнях.
У рамках трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» работнiкi МНС засяродзiлi ўвагу на асобах, якiя злоўжываюць спiртнымi напоямi i дапускаюць курэнне ў жылых памяшканнях.
Падчас пасяджэння Ульскага Савета грамадскага пункта аховы правапарадку асноўнымі разглядаемымі пытаннямі з'явiлiся ўмовы пражывання асобнай катэгорыi грамадзян у адпаведнасцi з правiламi пажарнай бяспекi, разгляд фактаў антыграмадскiх паводзiн непрацуючых грамадзян, якiя вядуць амаральнiй лад жыцця, здзяйсняюць правапарушэннi ў быце.
Прафілактычная гутарка інспектара пачалася з аналізу фактаў, дзе ад непатушанай цыгарэты адбыліся пажары i, на вялiкi жаль, у агнi загiнулi людзi. З некаторымi з вяскоўцаў, якiя злоўжываюць алкаголем, а, такiм чынам, уваходзяць у лiк тых, хто рызыкуе заганyць на пажары, ратавальнiк гутарыў iндывiдуальна i настойлiва прапаноўваў завязаць з курэннем узамен на салодкую цукерку.
Прадстаўнiк МНС завастрыў увагу курцоў, што чарговая выкурэная цыгарэта можа стаць апошняй i прывесцi да трагiчных наступстваў. Прыкладамi таму служаць i сумная статыстыка i прадстаўленыя на прыкладах падобных пажараў у сваiм жа раёне.