Бешанковічы. Не прапальвай сваё жыццё!

Бешанковіцкія ратавальнікі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» сумесна з актывістамі БМГАСП правялі прафілактычныя мерапрыемствы на аўтастанцыі «Бешанковічы», а таксама з жыхарамі інтэрната Бешанковіцкага камунальніка.
Работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях распавялі аб мэтах і задачах акцыі, давялі абстаноўку з пажарамі і прывялі трагічныя наступствы непатушанай цыгарэты. На жаль, прыклады такіх пажараў зафіксаваны і на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна. Так у сакавіку бягучага года на тэрыторыі Верхнякрывінскага сельскага Савета адбылося 2 пажары, вінаватыя якіх леглі ў ложак у нецвярозым стане і з непатушанай цыгарэтай, што і стала прычынай іх гібелі.
Таксама не застаўся без увагі пытанне аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і падтрыманні іх у працаздольным стане.
Кожны ўдзельнік мерапрыемства ўспомніў, як уберагчы сябе і сваіх блізкіх ад бяды, а таксама атрымаў тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.