Бешанковічы. Пра бяспеку.

         Ратавальнікі правялі прафілактычнае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека - у кожны дом!» з грамадзянамі пажылога ўзросту ў аддзяленні дзённага знаходжання ўстановы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна».
Не для каго не сакрэт, што людзі «залатога» ўзросту з'яўляюцца ўразлівай катэгорыяй грамадзян, якія часта маюць патрэбу ў асаблівай увазе. Таму нагадаць аб правілах бяспекі аказалася не лішнім. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі з грамадзянамі інтэлектуальную гульню «Сакрэт бяспекі», у ходзе якой разам паўтарылі правілы бяспекі пры эксплуатацыі печанай ацяплення і электрапрыбораў. Акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці ўстаноўкі пажарнага апавяшчальніка і правілах карыстання вогнетушыцелем. Прысутным былі прадэманстраваны прафілактычныя фільмы, у якіх яны наглядна маглі ўбачыць да чаго можа прывесці занядбанне элементарнымі правіламі пажарнай бяспекі. У канцы сустрэчы пажылым людзям былі раздадзены буклеты «Бяспека - у кожны дом!».