Бешанковічы. Аб бяспецы з наведвальнікамі гандлёвага аб'екта

У рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычнае мерапрыемства ў краме «Галант».
Што можа быць прасцей за паход у краму па прадукты? У паўсядзённым жыцці мы часта дзейнічаем «на аўтаматы», не задумваючыся пра бяспеку і наступствы, аднак не заўсёды нашы дзеянні бяспечныя. Напрыклад, як часта Вы задумваліся пра тое, што перад уваходам у вялікі будынак са складанай планіроўкай неабходна вывучыць план эвакуацыі? Ці што падчас пажару неабходна звярнуць увагу на свяцільныя знакі, якія паказваюць напрамак руху для выхаду вонкі? Пра гэта і не толькі падчас правядзення мерапрыемства нагадвалі ратавальнікі і актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных усім пакупнікам і наведвальнікам гандлёвага аб'екта. Ратавальнікі адзначылі, што веданне правілаў бяспекі зможа не толькі ўберагчы Вас ад бяды, але і дапаможа выбраць правільнае дзеянне, калі не ўдалося пазбегнуць бяды.
Не забылі ратавальнікі нагадаць прысутным і пра бяспеку ў жылых памяшканнях, на прыкладзе тыпавой кватэры распавядалі пра самыя тыповыя памылкі ў добраўпарадкаванні і эксплуатацыі жылых памяшканняў, а таксама пра такі важны і карысны прыбор як пажарны апавяшчальнік.
Удзельнікі мерапрыемства атрымлівалі не толькі важныя веды, але і наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС, дзякуючы якой у любы час можна абнавіць свае веды.