Бешанковічы. Аб бяспецы самым маленькім
У рамках рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню» першы намеснік начальніка аддзела Андрэй Уладзіміравіч Салаўёў наведаў Бачэйкаўскі дзіцячы сад.
Прадстаўнік МНС расказаў малышам пра правілы бяспекі падчас навальніцы і моцнага ветру, адпачынку на прыродзе, а таксама яны змаглі даведацца, што рабіць, калі здарыўся пажар і як правільна тэлефанаваць у службу выратавання. Ад дзяцей паступала мноства пытанняў, на якія яны атрымлівалі адказы. Таксама не пакінулі без увагі пытанне захавання бяспекі дома і згулялі ў гульню «Бяспечныя гульні». Малышы актыўна ўдзельнічалі ў гульні і адказвалі – які з прадметаў, які ёсць у кожным доме, небяспечны для дзіцяці, чаму нельга гуляць з нажніцамі, чым небяспечныя лекі, у прыватнасці таблеткі, і да якіх наступстваў можа прывесці гульня са запалкамі і інш. Асаблівым задавальненнем для дзяцей стаў прагляд серый любімага ўсімі мультфільма «Чароўная кніга МНС». У завяршэнні сустрэчы дзеці атрымалі памятныя падарункі.