Бешанковічы. Аб бяспецы ў ліцэі
У рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», ратавальнікі сустрэліся з навучэнцамі УА «Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л.М. Даватара».
Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях расказалі дзецям пра пажары, якія адбыліся на тэрыторыі раёна, а таксама пра прычыны іх узнікнення. Навучэнцы спрабавалі вывесці формулы пажару і бяспекі ў гульні «Формула бяспекі». Таксама была прадстаўлена фотагалерэя з наступствамі пажараў па розных прычынах, якія неабходна было адгадаць. Разглядаючы фота, ліцэісты расказвалі, якія правілы бяспекі неабходна выконваць, каб не дапусціць падобных сітуацый. Далей ратавальнікі расказалі прысутным пра мэты акцыі, якая праходзіць. Акцэнтавалі ўвагу на тым, якія дзеянні неабходна прадпрымаць дзецям у выпадку, калі яны пачуюць гучны гук сірэн. Навучэнцы вучыліся ўсталёўваць апавяшчальнік, разам з работнікамі МНС паўтарылі дзеянні ў выпадку пажару, а таксама кожны ахвотны змог прымерыць баявую вопратку ратавальніка.
У завяршэнні мерапрыемства ратавальнікі адказалі на ўсе пытанні, якія ўзніклі ў ходзе мерапрыемстваў, а таксама раздалі брашуры прафілактычнага накірунку.