Бешанковічы. Аб бяспецы ў працоўных калектывах.

У рамках другога этапу акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» ратавальнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах раёна, накіраваныя на папярэджанне пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём. На гэты раз ратавальнікамі былі наведаны працоўныя калектывы Прадстаўніцтва «Белдзяржстрах» па Бешанковіцкім раёне і УКПЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік».

У ходзе размовы з работнікамі арганізацый ратавальнікі нагадалі аб недапушчальнасці курэння ў непрызначаных для гэтага месцах, прыводзячы прыклады пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэні, у тым ліку з гібеллю людзей. Работнікі МНС давялі да прысутных статыстыку па пажарах і надзвычайных сітуацыях, якая склалася на тэрыторыі раёна, вобласці і рэспублікі за мінулы перыяд бягучага года, акцэнтуючы ўвагу на пажарах, прычынай якіх паслужыла неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэні. Нагадалі аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў быце, бо чалавечая бестурботнасць і парушэнне гэтых правілаў можа прывесці да трагічных наступстваў, аб правільным выкарыстанні пажарнага апавяшчальніка, які дапамагае своечасова выявіць пажар і захаваць не толькі маёмасць, але і ўласнае жыццё. Не застаўся без увагі і пытанне аб неабходнасці ўстаноўкі мабільнага прыкладання ад МНС «МНС Беларусі: Дапамога побач».

Работнікі арганізацый змаглі праверыць свае веды па пажарнай бяспецы ў гульні «Віктарына», а таксама абмяняць цыгарэту на цукерку і пакінуць пажаданні курцам. Скончыліся выступленні праглядам відэафільма «Ахвяры згубнай звычкі», які прадэманстраваў прысутным факты неасцярожнага курэння, што пацягнулі за сабой рэальныя трагедыі.