Бешанковічы. Аказаць пасільную дапамогу

У рамках першага этапу Рэспубліканскай акцыі «Маладзёжь за бяспеку» актывісты Бешанковіцкага раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама адзінокіх састарэлых грамадзян і ветэранаў працы.

У гэты раз актывісты маладзёжнай арганізацыі наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Геню Нісонаўну.

Як і ўсе людзі «залатога» ўзросту, Геня Нісонаўна спачатку адмаўлялася ад дапамогі, аднак, убачыўшы рашуча настроеныя твары рабят, паддалася і вызначыла спіс задач, з якімі ёй самой справіцца ўжо цяжка.

Сярод задач былі ўборка ўраджаю буракоў, а таксама падрыхтоўка град да зімы. Рабяты хутка справіліся з пастаўленымі задачамі і з задавальненнем выслухалі гісторыі з маладосці пажылога чалавека, якая калісьці таксама дапамагала састарэлым грамадзянам.

Перад сыходам ад Гені Нісонаўны прагучалі словы шчырай удзячнасці і падзякі за тыя добрыя справы, за дапамогу, аказаную юнымі актывістамі.