Бешанковічы. Па маршруце аўтакрамы
Рэспубліканская акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» накіравана на папярэджанне пажараў у жылых дамах грамадзян, мінімізацыю наступстваў ад іх, а таксама папярэджанне гібелі людзей у агняным пастцы.
Найчасцей пажары адбываюцца менавіта ў прыватных домаўладаннях грамадзян. Прычынамі таму можа быць мноства прычын: ад банальнай неасцярожнасці з агнём, да праявы сіл прыроды. Аднак большасць з іх прадбачыць усё ж можна, а значыць, і пазбегнуць наступстваў. Рухаючыся па маршруце крамы на колах, ратавальнікі не толькі распавядалі аб асноўных прычынах пажараў, але і спосабы іх мінімізаваць.
У ходзе рэйду былі наведаны такія вёскі як Косараўшчына, Доўгае, Заполле, Промыслы. Большасць дамоў у гэтых населеных пунктах – дачныя, таму і ўвага да такіх жыхароў падвышаная, бо ў часовым жыллі многія эканомяць на пытаннях пажарнай бяспекі. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Берастень у гутарцы з насельніцтвам прывяла прыклады пажараў, якія не толькі знішчылі маёмасць, але і забралі жыцці.
– Паняцце «бяспека» – вельмі
шматграннае. – Расказвае інспектар. – Многія папросту не заўважаюць, што ў іх жытле нешта не так, а некаторыя і зусім дзейнічаюць па прынцыпе «авось пранясе». Прыводзячы прыклады пажараў, ратавальнікі не імкнуцца Вас напужаць, а паказваюць, да чаго можа прывесці бестурботнасць.Акрамя карыснай інфармацыі і прыемна праведзенага часу вяскоўцы атрымалі маляўнічу