Бешанковічы. Падрыхтоўка да новага навучальнага года.

У мэтах вывучэння гатоўнасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года работнікамі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены комплекс наглядна-прафілактычных мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі, па завяршэнні якіх праведзены інструктаж кіраўнікоў і службовых асоб, адказных за пажарную бяспеку. Заключным этапам з'явілася праверка ведаў у форме тэсціравання работнікаў, па выніках якога кіраўнікі і службовыя асобы, паказалі здавальняючыя веды ў галіне забеспячэння пажарнай бяспекі.
У ходзе правядзення інструктажу работнікамі МНС акцэнтавана ўвага на пытаннях прадухіленне ўтварэння гаручага асяроддзя і крыніцах узгарання, забеспячэння проціпажарнай устойлівасці будынкаў і збудаванняў; абмежавання распаўсюджвання пажару і прадуктаў гарэння, забеспячэння сродкамі пажаратушэння, а таксама выкананне арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць пажарную бяспеку (дзейнасць адміністрацыі па забеспячэнні пажарнай бяспекі будынкаў і збудаванняў, наяўнасць інструкцый аб парадку звароту з пажаранебяспечнымі рэчывамі і матэрыяламі, аб выкананні проціпажарнага рэжыму і дзеяннях людзей пры ўзнікненні пажараў, удзел грамадскіх арганізацый у вырашэнні пытанняў забеспячэння пажарнай бяспекі) і г.п.